Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта былі незабыўныя дні” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Шыба, разбітая нацболамі, на сядзібе БНФ
Шыба, разбітая нацболамі, на сядзібе БНФ

У сядзібе БНФ адзначаныя 20-я ўгодкі ўтварэньня аргкамітэту БНФ з удзелам яго заснавальнікаў.

Мастак Аляксей Марачкін правёў экскурсію па мясьцінах БНФ у Менску.

Некалькі дзесяткаў грамадзянаў узялі сёньня ўдзел у экскурсіі па мясьцінах у Менску, зьвязаных з утварэньнем Беларускага народнага фронту.

Яе ладзілі мастак Аляксей Марачкін, які ўваходзіў у аргкамітэт БНФ, і сябра "Моладзі БНФ" Франак Вячорка.

Самыя адметныя – гэта будынак на былой вуліцы Варвашэні, дзе цяпер знаходзіцца сядзіба БНФ. Таксама Чырвоны касьцёл, былы "Дом кіно".

Майстэрня Яўгена Куліка у паддашы на вуліцы Танкавай, майстэрня спадара Марачкіна на Прывакзальнай плошчы і майстэрні мастакоў у доме на вуліцы Дзімітрава, дзе рыхтаваліся дакумэнты, плякаты да першага зьезду БНФ у Вільні. Аляксей Марачкін апавёў:

“Мы прыйшлі ў самае галоўнае месца, да Чырвонага касьцёла, дзе вырашаўся лёс БНФ. Тут быў арганізаваны “Мартыралёг” і быў аб’яўлены на вялікім сходзе аргкамітэт па стварэньні БНФ. Так, гэта былі незабыўныя дні. Мы памятаем, што тады Чырвоны касьцёл нас аблашчыў, тады гэта быў дом кіно. І,безумоўна, хацелі камуністы сарваць гэты сход. Але хто памятае са старэйшых, як тады ўзяў мікрафон Васіль Быкаў і не дапусьціў гвалту над арганізатарамі гэтага сходу. І тады быў аб’яўлены аргкамітэт, пасьля ўтварыўся БНФ. Потым было 30 кастрычніка 1988 года. Гэты будынак увайшоў у найноўшую гісторыю як месца, дзе распачынаўся БНФ, наш усеагульны народны рух”.

Удзельнікі экскурсіі ў касьцёле паставілі сьвечкі ў памяць пра Васіля Быкава, Міхася Ткачова, Яўгена Куліка, Генадзя Сакалова-Кубая й іншых актывістаў фронту. Удзельнікі экскурсіі ў касьцёле паставілі сьвечкі ў памяць пра Васіля Быкава, Міхася Ткачова, Яўгена Куліка, Генадзя Сакалова-Кубая й іншых актывістаў фронту.

Франак Вячорка зачытаў для ўдзельнікаў экскурсіі сьпісы ўдзельнікаў “Мартыралёгу” і аргкамітэту БНФ:

Франак Вячорка і Аляксей Марачкін
“Гэта тыя людзі, якія сталіся заснавальнікамі БНФ і “Мартыралёгу!”, які стаў аснова й для БНФ, які адкрываў праўду пра сталінскія рэпрэсіі. І Менавіта на талоках у Курапатах, на акцыях да Дзядоў узрасло пакаленьне фронтаўцаў 80-90-х гадоў”.

Завяршылася экскурсія на вуліцы Дзімітрава, 3. На гэтым месцы раней знаходзіўся дом з майстэрнямі мастакоў, дзе часта былі Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін, іншыя актывісты БНФ. Аляксей Марачкін узгадвае:

“Тут працавалі даволі знаныя мастакі – Яўген Ціхановіч, Генрых Ціхановіч, Адольф Гугель. Тут магла быць вялікая шыльда. Потым атрымалі майстэрню і мы – гэта Віктар Маркавец, Аляксей Пятрухна і я. Побач была майстэрня Міколы Мазарчука, дарэчы, таксама сябра нашай суполкі “Пагоня”. І тут закладалася наша аб’яднаньне “Пагоня”. Але тут перадусім была кватэра мастацкая БНФ. Тут мы аздаблялі нашы шэсьці. Памятаю, яшчэ ў тыя савецкія часы, недзе ў 90-я гады, мы рыхтавалі шэсьце да 25 сакавіка, цэлую ноч працавалі і да нас прыйшлі міліцыянты і спыталі:што вы тут робіце? Але тады хрыбет бальшавізму быў зламаны, гэта адчувалася, яны нас не чапалі. Ня тое, што як у гэтым годзе 25-сакавіка ўварваліся ў маю майстэрню, арыштавалі ўсю маю прадукцыю, якая рыхтавалася на 25 сакавіка і дагэтуль я не магу яе забраць”.

Таксама ўдзельнікі экскурсіі ўсклалі кветкі да помнікаў Якубу Коласу, Янку Купалу, Адаму Міцкевічу і Язэпу Драздовічу. Увечары ў сядзібе БНФ адбылося ўшанаваньне заснавальнікаў БНФ, чальцоў аргкамітэіту БНФ і «Мартыралёгу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG