Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дом начнога ўтрыманьня сілком нікога не заганяюць <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У нядаўна адчыненым у Горадні доме начнога ўтрыманьня для людзей бяз пэўнага месца жыхарства пустуюць месцы: з 50 занятыя толькі 14.

На ўскрайку гораду па вуліцы Карскага адрамантавалі былы інтэрнат. Тут і знаходзіцца дом начнога ўтрыманьня — першы ў вобласьці й другі ў краіне.

Першым чалавекам, якога я тут сустрэў, стаў дырэктар, Валянцін Гаворка. Паказвае, які шыкоўны рамонт зроблены ў будынку: усталяваныя шклопакеты, навюткая плітка, усюды пафарбавана, новая мэбля.

Дырэктар распавядае, што патрапіць у гэты дом можна толькі пасьля таго, як чалавек пройдзе санпрапускнік, атрымае даведку са скурдыспансэра й ад лекара-тэрапеўта.

«Гарадзенскі начны дом начнога знаходжаньня асобаў бяз пэўнага месца жыхарства»

Акрамя таго што людзям даюць тут прытулак нанач, ім дапамагаюць аднавіць пашпарты, атрымаць пэнсію.

Карэспандэнт: “У горадзе зараз шмат бяздомных, чаму так мала прыходзіць жыць да вас?”

Гаворка: “Тыя людзі, хто хочуць, тыя прыходзяць, а прымусіць сюды некага прыйсьці мы ня можам. Дый праца такая не вядзецца”.

А вось і кліенты: Іван і Галіна. Высьветлілася, што яны тут нядаўна, яшчэ ходзяць па лекарах і робяць даведкі.

Карэспандэнт: “Як вам тут начуецца ў гэтым доме, дысцыпліна строгая?”

Іван: “Усё тут добра. І ложак, і тумбачка, і душавая, і пліта. Абяцаюць, што яшчэ шафы завязуць”.

Ірына: “Калі вып’еш, то ўжо як сабе хочаш: ідзі, адкуль прыйшоў”.

Спадару Генадзю 62 гады, 16 зь іх ён адбываў па турмах. Ён таксама задаволены ўмовамі. Пытаюся: дзе начавалі, пакуль не збудавалі гэтага дому?

бяру кардон, пад голаў цэглу й так сплю
Іван: “Дзе толькі не даводзілася: у пад’ездах, на стрэхах, на бэтоне: бяру кардон, пад голаў цэглу й так сплю. Я стаміўся за 16 гадоў, і для мяне тут рай”.

Іван Гаворка распавядае, што людзі тут пераважна з рабочага асяродзьдзя, хаця былі й бізнэсмэны, й інтэлігенты. Некаторыя, зь яго слоў, вяртаюцца да нармальнага жыцьця.

Ідзем па будынку. Спадар Гаворка зьвяртае ўвагу на тое, што харчуюцца ягоныя кліенты пры касьцёле за кошт каталіцкай фундацыі “Карытас”.

Пабываў я і там. Сястра Санцыя распавяла мне, што зараз да іх прыходзіць харчавацца да 80 чалавек, а ўзімку нават да 200. Даюць суп, хлеб, нават яблыкі, калі нехта ахвяруе іх бяздомным.

Іван і Ірына чакаюць абеду ў двары фундацыі “Карытас”

Запытаўся ў сястры Санцыі: пра што яна думае, калі кожны дзень корміць гэтых людзей?

Сястра Санацыя налівае сёньня бяздомным гарачы боршч

Сястра Санцыя: “Я разумею, што бачу ў гэтых бедных людзях самога Хрыста. Імкнуся заўсёды ўслухацца ў іх праблемы і дапамагаю, чым магу: кавалкам хлеба, талеркай супу, ці проста стараюся выслухаць чалавека”.
XS
SM
MD
LG