Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вена замест Менску


Вэніямін Брух
Вэніямін Брух

Эпіскап Вэніямін Брух дэпартаваны зь Беларусі.


"Брух … ня быў дапушчаны памежнікамі на тэрыторыю Беларусі, бо ён адносіцца да катэгорыі асобаў, непажаданых на тэрыторыі краіны”, — патлумачыў кіраўнік прэсавай службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка.

“Зь якой прычыны эпіскап знаходзіцца ў гэтым сьпісе, памежнікам невядома, мы проста выканалі сваю працу”, — дадаў Цішчанка.

16 кастрычніка памежнікі затрымалі ў аэрапорце “Менск-2” і зьмясьцілі ў ізалятар для дэпартаваных асобаў эпіскапа Вэніяміна Бруха.

Брух — грамадзянін Украіны, заснавальнік беларускай абшчыны “Царквы Ісуса Хрыста”. Ён быў яе пастарам з 1991 па 2002 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG