Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін зь фігурантаў “справы 14-ці” Арцём Дубскі папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне, паведамляе БелаПАН.

Арцём Дубскі і яшчэ 13 моладзевых актывістаў былі асуджаныя за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 году. А.Дубскага пакаралі абмежаваньнем свабоды тэрмінам на два гады без скіраваньня ў папраўчыя ўстановы.

Да ад’езду ва Ўкраіну Арцём Дубскі жыў у Асіповічах. У размове зь БелаПАН дэмакратычны актывіст паведаміў, што апошнія месяцы працягваў займацца грамадзкай дзейнасьцю і пры гэтым зазнаваў перасьлед з боку супрацоўнікаў міліцыі.

“У адносінах да мяне спрабавалі завесьці другую крымінальную справу. Калі гэтага не ўдалося зрабіць, да мяне ўжылі прынцып “трох парушэньняў рэжыму". Я вырашыў ад’ехаць ва Ўкраіну, і сёньня падаў дакумэнты на атрыманьне палітычнага прытулку”, – паведаміў А.Дубскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG