Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эпіскапа зьмясьцілі ў ізалятар


Эпіскап Вэніямін Брух
Эпіскап Вэніямін Брух

Памежнікі затрымалі ў аэрапорце “Менск-2” і зьмясьцілі ў ізалятар для дэпартаваных асобаў эпіскапа Вэніяміна Бруха. Прычыну дэпартацыі і затрыманьня яму не паведамілі.


“У той час, калі для высокіх чыноўнікаў зьнятыя візавыя абмежаваньні, у краіну перастаюць пускаць чалавека, які зрабіў немалы ўнёсак у духоўнае разьвіцьцё народу. Я не разумею, чаму без тлумачэньня ўсялякіх прычынаў эпіскапу Вэніяміну не дазволілі ўезд у Беларусь”, — заявіў старэйшы пастар “Царквы Ісуса Хрыста” Барыс Чарнаглаз.

“Мы прыкладзем усе намаганьні, каб атрымаць афіцыйнае тлумачэньне прычынаў дэпартацыі Вэніяміна Бруха ад дзяржаўных органаў Беларусі. У кожным разе відавочна, што сытуацыя парушае правы чалавека”, — лічыць юрыст Сяргей Шаўцоў.

Спадар Брух — грамадзянін Украіны, заснавальнік “Царквы Ісуса Хрыста”, ён быў яе пастарам з 1991 па 2002 год, — гаворыцца ў паведамленьні незарэгістраванай арганізацыі Хрысьціянскі Праваабарончы Дом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG