Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Багданкевіч: “Пераходзіць на расейскі рубель нявыгадна”


Станіслаў Багданкевіч – былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі – пракамэнтаваў для “Свабоды” ініцыятывы расейскага боку аб пераходзе ў разьліках за пастаўкі энэрганосьбітаў з даляраў на расейскі рубель:


“Такія прапановы з Масквы гучалі яшчэ ў той час, калі я ачольваў Нацыянальны банк. І мы тады адказалі так: “Мы згодныя на такі варыянт, але пры ўмове, што і Расея будзе купляць нашы тавары за беларускія рублі. На гэтым тады ўся справа і скончылася”.

На пытаньне, што азначае для Беларусі пераход у разьліках з Расеяй на расейскія рублі, прафэсар Багданкевіч адказаў так:

“Я баюся, што сьледам за энэрганосьбітамі Масква прапануе перайсьці на расейскі рубель пры разьліках па ўсіх таварах. Сёлета адмоўнае сальда з Расеяй ужо дасягнула васьмі мільярдаў даляраў. У нейкай ступені яно кампэнсуецца на іншых замежных рынках, адкуль да нас ідзе валюта. А цяпер уявіце, што 8 мільярдаў даляраў трэба перавесьці у расейскія рублі. На гэтай апэрацыі Беларусь дадаткова страціць ад 3 да 5% гэтай сумы. Вось вам і незаплянаваныя выдаткі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG