Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “трамваі цьвярозасьці” да 14.00 пасьпець набыць пляшку


Міліцыя праводзіць акцыю “Менск – тэрыторыя цьвярозасьці”.


16 кастрычніка ад 14.00 у Менску забароняць продаж сьпіртовых напояў, паведаміў БелаПАН у кіраўнік адзьдзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі.

Супрацоўнікі міліцыі наведаюць праблемныя сем’і, пазнаёмяцца з абстаноўкай, там дзе жывуць побытавыя скандалісты.

16 кастрычніка па гораду будзе езьдзіць “трамвай цьвярозасьці”: супрацоўнікі міліцыі прапануюць пасажырам не ўжываць у гэты дзень сьпіртное.

Ва ўсіх раёнах Менску будуць працаваць мабільныя наркалягічныя пункты.

Рэстарацыі і кавярні будуць абслугоўваць кліентаў у звычайным рэжыме, паведамляе Інтэрфакс.

Галоўны нарколяг гораду Сяргей Малочка паведаміў, што паводле аб’ёму спажываных сьпіртовых напояў, Менск ўваходзіць у тройку лідэраў сярод эўрапейскіх сталіцаў – амаль 12 літраў абсалютнага алькаголю на чалавека ў год.

“У такой самай колькасьці п’юць толькі ў Маскве і Вільні – па 56 бутэлек гарэлкі на год на аднаго чалавека”, – адзначыў нарколяг.

Сёньня ў Менску на афіцыйным уліку стаіць 45 алькагольна залежных чалавек. На год мэдыкі фіксуюць 1000 – 1200 алькагольных псыхозаў.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG