Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады прадаюць ЦУМ


У Магілёве выстаўляецца на продаж амаль 49 працэнтаў дзяржаўных акцыяў цэнтральнага ўнівэрмагу.


Паводле афіцыйнай інфармацыі, больш як 132 тысячы акцыяў прадаюцца за шэсьць мільярдаў рублёў.

Ва ўправе маёмасьці Магілёўскага гарвыканкаму гэта тлумачаць неабходнасьцю прыцягненьня інвэстыцыяў і рэканструкцыі будынка. Чыноўнікі запэўніваюць, што найвялікшы гандлёвы аб’ект гораду пасьля прыватызацыі цягам пяці гадоў захавае свае сёньняшнія функцыі. Таксама, цьвердзяць службоўцы, ня зьменіцца ні колькасьць працаўнікоў, ні доля беларускіх тавараў у асартымэнце — 70 працэнтаў.

Амаль месяц таму гарвыканкам прадаў з аўкцыёну будынак гарадзкога дому быту. У афіцыйных паведамленьнях зазначалася, што ён прадаецца дзеля рэканструкцыі. Кошт продажу не называецца. Вядома аднак, што пачатковая цана на аўкцыёне была чатыры з паловай мільярды рублёў. Дом быту знаходзіцца насупраць гарвыканкаму і побач з унівэрмагам.

Супраць продажу Дома быту выступалі прадпрымальнікі, якія арандуюць тут плошчы. За тры месяцы яны сабралі дзесяць тысяч подпісаў кліентаў у сваю падтрымку. Гэта, аднак, на пазыцыю гарвыканкаму не паўплывала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG