Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыю абуваюць у боты <img src="http://gdb.rferl.org/4189C6A0-4AC2-47E2-84AB-B375AE67FD7F.gif" border=0 />


Мэдычная вайсковая камісія прызнала сябра "Моладзі БНФ" Франака Вячорку прыдатным для службы ў войску. Актывістаў працягваюць забіраць у войска.


Прызыўнік Вячорка! Стаць у строй!

Мэдыкі абласнога вайсковага шпіталя зьнізілі ступень захворваньняў і, такім чынам, прызналі Франка прыдатным для службы. Франак Вячорка паведаміў, што будзе зьвяртацца да незалежных мэдэкспэртаў.

***

З.Дашкевіч: улады хочуць аслабіць моладзевы рух

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч заявіў, што апазыцыянэраў забіраюць у войска, каб аслабіць моладзевы нацыянальны дэмакратычны рух.
***


Нагадаем, летам Франаку Вячорку была зроблена апэрацыя на вачах. Мэдыкі далі яму даведку, што ён не прыдатны да службы ў войску і мае адтэрміноўку на паўгода.

Кіраўнік прызыву ваенкамата Савецкага раёну Менску палкоўнік Іваноўскі засумняваўся ў гэтай даведцы і нягледзячы на адтэрміноўку ўнёс прозьвішча Франака ў сьпісы невыязных. Двойчы моладзевага актывіста затрымлівалі на мяжы і тлумачылі, што яму забаронены выезд за мяжу.

Франака Вячорку тыдзень таму выклікалі позвай, як было пазначана, для кансультацыі ў вайсковы шпіталь. Там у яго адразу адабралі рэчы і паклалі актывіста ў стацыянар на абсьледаваньне. Сёньня камісія прызнала Франака Вячорку годным да службы ў войску і яго выпісваюць са шпіталю.

Сёлета ў войска прызвалі некалькіх моладзевых актывістаў, адлічаных раней з навучальных устаноў, сярод іх сябра партыі БНФ Зьміцер Жалезьнічэнка, старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта. Таксама служаць старшыня Смаргоньскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Бяляеў і актывіст Рух “За Свабоду, былы кандытат у дэпутаты Віталь Каратыш.

Актывістаў моладзевых арганізацый выклікаюць у ваенкаматы і пагражаюць забраць у войска


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG