Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“New York Times”: ЗША пакуль санкцыі не скасавалі


Сёньня пра скасаваньне санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў піша шэраг заходніх газэт, у тым ліку “New York Times”.

Беларусь, якую часта называюць апошняй дыктатурай у Эўропе, – піша “New York Times”, – зьявілася ў панядзелак з глыбокай дыпляматычнай замарозкі. Эўразьвяз часова зьняў абмежаваньні на перасоўваньне для прэзыдэнта гэтай краіны А.Лукашэнкі. Пасьля напружаньня ў адносінах паміж Эўразьвязам і Масквой пасьля нядаўняга канфлікту ў Грузіі, эўрапейскія міністры замежных спраў вырашылі паслабціь забарону на падарожжы для членаў беларускага кіраўніцтва ў спадзяваньні пераманіць краіну са сфэры ўплыву Масквы.

Дыпляматы ў Брусэлю заявілі, што на іх думку, кароткая вайна ў Грузіі, магчыма. Выклікала трывогу ў суседзяў Расеі, у тым ліку і ў Беларусі, аб іх уласнай незалежнасьці. Некаторыя эўрапейскія ўрады, аднак, скептычна ставяцца да думкі, што такія страхі могуць эксплёатавацца дыпляматамі, і што такія захады акажуць узьдзеяньне на беларускае кіраўніцтва. Гэтая засьцярога і знайшла сваё выяўленьне ў часовым абмежаваньні скасаваньня санкцыяў толькі на шэсьць месяцаў.

Тым часам Злучаныя Штаты пакуль не ўказалі, што яны плянуюць далучыцца да эўрапейскай увэртуры і зьняць падобную забарону на падарожжы для беларускіх лідэраў. Тым ня менш сёлета ЗША віталі вызваленьне палітвязьняў і паслалі высокапастаўленага чыноўніка Дзярждэпартамэнту Дэвіда Мэркеля ў Менск.

Беларусь, былая савецкая рэспубліка з 10-мільённым насельніцтвам, мела нацягнутыя дачыненьні з Эўропай пасьля таго, як у 1994 годзе да ўлады там прыйшоў А.Лукашэнка і сфармаваў дыктатуру ў савецкім стылі. Краіна мела тэндэнцыю імкнуцца да Расеі, зь якой яна мае культурныя і лінгвістычныя сувязі.

Аднак здараліся і рознагалосьсі паміж імі... Падчас вайны ў Грузіі Беларусь праявіла стрыманасьць і пазьней не пайшла за Расеяй ў справе прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG