Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы: "Рашэньне Рады Эўразьвязу збалянсаванае"


Кіраўніца дэпартамэнту інфармацыі Міністэрства замежных справаў Літвы Віялета Гайжаскайце пракамэнтавала рашэньне Эўразьвязу адносна Беларусі:


“Міністры замежных справаў Эўразьвязу, вядома, шкадуюць, што ў Беларусі насамрэч не адбыліся дэмакратычныя выбары. І АБСЭ мела да іх прэтэнзіі. І тое, што прыпынены некаторыя абмежаваньні для беларускіх афіцыйных асобаў, гэта азначае, што Беларусь зрабіла некаторыя крокі. Да прыкладу, вызваліла палітвязьняў. І на гэта Эўропа адгукнулася, гэта Эўропа заўважыла. І паводле нашага міністра замежных справаў, мы думаем, што Рада Эўразьвязу прыняла збалянсаванае рашэньне. У ім ацэнена геапалітычная сытуацыя ва ўсходнім суседзтве ЭЗ, якая памянялася. І мы спадзяемся, што Беларусь зробіць і іншыя крокі, бо адкрыліся некаторыя новыя магчымасьці, каб умацаваць эўрапейскі шлях Беларусі”.

Раней паведамлялася, што ня ўсе краіны Эўразьвязу пагаджаліся скасаваць санкцыі адносна кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак рашэньне прынятае. Магчыма, міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў прывёз у Люксэмбург нейкія новыя прапановы?

Спадарыня Гайжаскайце ня стала камэнтаваць магчымых заяваў Мартынава:

“Але тое, што ў ЭЗ заўсёды ідуць дэбаты паміж усімі сябрамі, — гэта натуральны працэс. Проста Літва заўсёды прытрымлівалася такой пазыцыі, што дыялёг Беларусі з ЭЗ патрэбны. Але ён патрэбны не любой цаной. І што абодва бакі павінны паказаць, што яны хочуць гэтага дыялёгу, і рабіць для гэтага патрэбныя крокі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG