Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кандыдаты скардзяцца на “Бабруйскае жыццё”


Шасьцёра былых кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з Бабруйску патрабуюць ад пракуратуры распачаць крымінальную справу супраць мясцовай дзяржаўнай газэты “Бабруйскае жыццё”.


Падчас выбарчай кампаніі, цьвердзяць яны, гэтая газэта публікавала паклёпніцкія і зьняважлівыя матэрыялы пра іх.

Паводле Беларускага Хэльсынскага камітэту, у пракуратуру зьвярнуліся прафсаюзны актывіст Міхаіл Кавалькоў, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Сямашка ды Ганна Гатавец, а таксама Алена Мядзьведзева зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Сяргей Еўдакімавіч зь незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу ды беспартыйны Фёдар Вароніч.

З такім жа патрабаваньнем да пракуратуры зьвернецца й сябра незарэгістраванага руху “За свабоду” Алесь Чыгір.

Паводле актывіста АГП Уладзімера Сямашкі, пракуратура накіравала скаргу былых кандыдатаў у дэпутаты ў сьледчы аддзел бабруйскай міліцыі, каб тая правяла праверку фактаў, выкладзеных у ёй.

XS
SM
MD
LG