Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэраг беларускіх банкаў спынілі выдачу валютных крэдытаў


У першую чаргу гаворка ідзе пра банкі, якія належаць замежным інвэстарам, часткова або цалкам спынілі выдачу валютных крэдытаў грамадзянам на куплю тавараў, аўтамабіляў і будаўніцтва жыльля.


У асноўным гэта закранула крэдыты ў далярах ЗША. У беларускіх рублях крэдыт атрымаць сёньня можна, аднак і іх выдаюць неахвотна, максымальна завышаючы стаўку.

“Прыёрбанк” (дачка аўстрыйскага Raiffeisen Bank) абвясьціў вельмі цікаўную акцыю. Банк да 1 студзеня 2009 году адмяніў камісіі за датэрміновае пагашэньне (частковае і поўнае) па ўсіх асноўных відах крэдытаў, уключаючы спажывецкія, на куплю аўтамабіля і будаўніцтва жыльля. Фактычна, піша АФН, “Прыёрбанк” зьвярнуўся да сваіх пазычальнікаў з просьбай датэрмінова пагасіць свае абавязаньні дзеля папаўненьня сваёй ліквіднасьці.

Тым часам, Нацыянальны банк Беларусі канстатуе стабільную сытуацыю на ўнутраным банкаўскім і фінансавым рынках, а таксама падкрэсьлівае дастатковую ліквіднасьць беларускіх банкаў, нягледзячы фінансавы крызыс у Расеі і Эўропе.

"Банкі не маюць істотных праблем з ліквіднасьцю", - заявіў учора Інтэрфаксу кіраўнік галоўнага ўпраўленьня банкаўскага нагляду Нацбанку Сяргей Дубкоў.

"Валютныя пазыцыі беларускіх банкаў захаваныя ў дастатковым аб'ёме. Прычым гэта тычыцца як дзяржбанкаў, так і банкаў, створаных з удзелам замежнага капіталу", - падкрэсьліў С.Дубкоў.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG