Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз мяркуе захаваць забарону на ўезд на сваю тэрыторыю для Аляксандра Лукашэнкі,-- паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дыпляматаў у Брусэлі.


Эўрапейскі зьвяз запрасіў міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава на пасяджэньне Рады міністраў ЭЗ у Люксембург 13 кастрычніка. Брусэль рыхтуе асьцярожныя паслабленьні ў адносінах з афіцыйным Менскам.

Пэўная адліга ў адносінах пачалася ў жніўні, калі Беларусь вызваліла трох апошніх палітвязьняў і ўхілілася ад падтрымкі Расеі ў прызнаньні незалежнасьці сэпаратысцкіх грузінскіх рэгіёнаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Францускае старшынёўства Эўразьвязу прапануе скараціць існуючыя санкцыі і пакінуць іх толькі для тых беларускіх чыноўнікамі, якія наўпрост вінаватыя ў арганізацыі рэпрэсіяў і фальшаваньні выбараў.

“Пытаньне толькі ў Лукашэнку. Ёсьць дзяржавы якія хочуць пакінуць забарону на ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу для яго,"-- зазначыў ананімны дыплямат у Брусэлі.

У прыватнасьці супраць таго, каб зьняць санкцыі асабіста з А. Лукашэнкі выступаюць Галяндыя, Швэцыя і Партугалія.

Афіцыйны Менск спадзяецца, што Эўразьвяз 13 кастрычніка здыме ўсе санкцыі зь беларускіх чыноўнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG