Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны Банк ад 15 кастрычніка падвышае стаўку рэфінансаваньня ад 10,5 да 10,75% гадавых.


Цяперашняе стаўка 10,5% дзейнічае ў Беларусі ад 13 верасьня. Нацбанк сёлета ўжо двойчы падвышаў стаўку рэфінасаваньня, кожны раз – на чвэрць працэнта.

Паводле афіцыйных дадзеных, узровень інфляцыі склаў у Беларусі за 8 месяцаў гэтага году 8,2 працэнты

Нацбанк на выключае падвышэньня стаўкі рэфінансаваньня да канца году да 11-14% гадавых.

Эканаміст Алякандр Чубрык тлумачыць, што Нацбанк вымушаны падвышаць стаўку фінансаваньня, бо інфляцыя значна вышэйшая за працэнты гэтай стаўкі. Інфляцыя, калі палічыць ад верасьня мінулага году да верасьня гэтага, склала 16 працэнтаў. Эканаміст не выключае, што Нацбанк і надалей будзе падвышаць гэтую стаўку.

Варта адзначыць, што некаторыя беларускія банкі прывязваюць свае працэнты, пад якімі выдаюцца крэдыты і разьмяшчаюцца дэпазытныя ўклады, ад стаўкі рэфінасаваньня.


  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG