Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валер Варанецкі, які сёньня выступаў у Палаце Прадстаўнікоў, пракамэнтаваў журналістам прынятую Эўрапарлямэнтам 9 кастрычніка рэзалюцыю ў беларускім пытаньні.


“Гэта рух у правільным кірунку. Мы чакаем зьняцьця ўсіх абмежаваньняў на супрацоўніцтва з Эўразьвязам. Гэта тычыцца і Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў, і візавай праблемы, і іншых пытаньняў, якія стрымліваюць наша ўзаемадзеяньне. Таксама там патрэбна будаваць прававую базу для супрацоўніцтва”.

Што да візавага пытаньня, дык паводле намесьніка міністра, Беларусь гатова ісьці ў гэтай праблеме настолькі далёка, наколькі гатовы ісьці Эўразьвяз, ажно да адмены платы за візы. На пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці бузе ўздымацца візавая праблема 13 кастрычніка на сустрэчы міністраў замежных справаў у Люксэмбургу, куды едзе і кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў, Валер Варанецкі адказаў – “Абавязкова. Мы хочам, каб гэтае пытаньне разгледзелі міністры замежных спраў усіх краінаў, якія ўваходзяць у Эўразьвяз.”

На пытаньне журналістаў, як хутка можна дамагчыся памяншэньня цэнаў за візы, Варанецкі адказаў, што гэта можна вырашыць даволі хутка. І ўдакладніў -- “тэрмін паўгода–год можна разглядаць як рэальныя.”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG