Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка на разьвітаньне сустрэўся з Квасьнеўскім


Аляксандар Квасьнеўскі

Аляксандар Квасьнеўскі

Беларускі пасол у Польшчы перад сканчэньнем сваёй дыпляматычнай місіі сустрэўся з былым прэзыдэнтам краіны Аляксандрам Квасьнеўскім.


У сувязі з завяршэньнем дыпляматычнай місіі, якое мае адбыцца, пасол Беларусі ў Польшчы Павал Латушка сустрэўся з былым прэзыдэнтам краіны (1995—2005) Аляксандрам Квасьнеўскім.

Павал Латушка
Пасол і экс-прэзыдэнт абмеркавалі стан і пэрспэктывы беларуска-польскіх адносін і стасункаў Беларусі з Эўразьвязам, закранулі тэму нацыянальных меншасьцяў, пытаньні паліўна-энэргетычнага супрацоўніцтва, культурных сувязяў, паразмаўлялі пра мінулыя парлямэнцкія выбары ў Беларусі.

Аляксандар Квасьнеўскі падзякаваў паслу Беларусі за актыўную працу на карысьць разьвіцьця добрасуседзкіх адносінаў дзьвюх краін і выказаўся за працяг дыялёгу ЭЗ і Польшчы зь Беларусьсю, паведамляе БелаПАН.

XS
SM
MD
LG