Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што дасьць прыпыненьне санкцыяў? <img src="http://gdb.rferl.org/4189C6A0-4AC2-47E2-84AB-B375AE67FD7F.gif" border=0 />


Эўрапарлямэнт ухваліў тэкст рэзалюцыі па Беларусі. У ёй прапануецца прыпыніць візавыя санкцыі на паўгоду.

Ці былі візавыя санкцыі ЭЗ эфэктыўнымі? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ


Ці атрымае Лукашэнка шэнгенскую візу?

Сёньня Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі. У ёй прапануецца прыпыніць візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на паўгоду. Рэзалюцыю ўхваліла абсалютная бальшыня парлямэнтароў. У ёй выказваецца “глыбокае расчараваньне” тым, што ў Беларусі не адбылося дэмакратычных зьменаў. І нягледзячы на невялікія паляпшэньні, выбары не адпавядалі стандартам АБСЭ. Эўрапарлямэнтары заклікалі спрасьціць працэдуру атрыманьня эўрапейскіх візаў для грамадзян Беларусі. Таксама прапануецца прыпыніць візавыя санкцыі супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на паўгода.

***

П.Севярынец: спачатку спыніць рэпрэсіі

Павал Севярынец заявіў, што ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту сфармуляваная пазыцыя Эўропы. Але цяпер усё залежыць ад таго, наколькі эфэктыўна і настойліва эўрапейцы будуць дамагацца яе выкананьня.

***

Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі

Сёньня раніцай Эўрапейскі парлямэнт ухваліў рэзалюцыю па Беларусі, якая абмяркоўвалася на ўчорашніх дэбатах.

Праект быў падрыхтаваны і ўнесены на разгляд пяцьцю фракцыямі Эўрапарлямэнту. Ён быў ухвалены абсалютнай большасьцю галасоў. “За” прагаласавала 597 дэпутата, “супраць” — 31.

Сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу


***

Санкцыі трэба прыпыніць, каб пачаць дыялёг


Адзіны выхад спадар Мілінкевіч бачыць у правядзеньні рэформаў, і таму для яго “няма альтэрнатывы дыялёгу”, пад якім ён разумее ўсталяваньне паўнавартасных стасункаў з Эўразьвязам. Аднак, на ягоную думку, гэты дыялёг павінен весьціся пакрокава з паралельнай паступовай дэмакратызацыяй Беларусі.

***

Учора ў Эўрапарлямэнце адбыліся дэбаты па сытуацыі ў Беларусі пасьля мінулых выбараў у Палату прадстаўнікоў. Усе прамоўцы выказваліся за дыялёг з афіцыйным Менскам і падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі.

У рэзалюцыі прапануецца прыпыніць візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на паўгоду — з тым, каб за гэты час быў прынамсі перагледжаны нядаўні дыскрымінацыйны закон аб СМІ ў Рэспубліцы Беларусь. Прапанова прыпыніць візавыя санкцыі не закранае асоб, якія наўпрост адказваюць за факты парушэньняў правоў чалавека і дэмакратычных стандартаў падчас мінулай выбарчай кампаніі. У праекце рэзалюцыі Эўрапарлямэнту гэтыя выбары прапанавана не прызнаваць свабоднымі і дэмакратычнымі.


Эўрадэпутаты прапануюць прыпыніць санкцыі на паўгода

Прапанова прыпыніць візавыя санкцыі не датычыцца асоб, што арганізоўвалі парлямэнцкія выбары.

***

Эўрадэпутаты выбіралі паміж дрэнным і вельмі дрэнным

“Гаворка пра часовае прыпыненьне візавых санкцый гучала ўжо некалькі дзён таму, і тое, што гэтая прапанова ўвайшла ў праект рэзалюцыі і, найхутчэй, будзе прынятая — сьведчыць, што Брусэль, нягледзячы на хібы выбарчай кампаніі, па-ранейшаму зацікаўлены ў дыялёгу зь Беларусьсю і дае гэта яшчэ раз зразумець".

***

У Эўрапейскім парлямэнце прайшлі дэбаты па Беларусі


Дэпутаты выступілі за прынцып “саступка за саступку”, падтрымку грамадзянскай супольнасьці і танныя або нават бясплатныя візы для беларусаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG