Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка распусьціў Вярхоўную Раду


Віктар Юшчанка
Віктар Юшчанка

Паводле Канстытуцыі Ўкраіны, новыя выбары мусяць адбыцца не пазьней як праз 60 дзён пасьля публікацыі адпаведнага ўказу.

Запіс прэзыдэнцкага звароту перадалі па тэлевізіі а 21-й гадзіне. Сам Юшчанка ў гэты час быў зь візытам у Італіі.

Прычынай роспуску Рады стаўся развал дэмакратычнай кааліцыі, прычына якога, паводле Юшчанкі — чалавечая амбіцыя, “прага да ўлады, разыходжаньні ў каштоўнасьцях, у перавазе асабістых інтарэсаў над нацыянальнымі”.

“Эканамічныя рэформы не праводзяцца, выбарчыя разборкі перарасьлі ў татальны сацыяльны папулізм, які прывёў да найвышэйшай у Эўропе інфляцыі й зьніжэньня сацыяльных стандартаў — заработнай платы, пэнсіі й шматлікіх іншых сацыяльных праграм”, — заявіў Юшчанка.

“Блёк Цімашэнкі стаўся закладнікам сваіх лідэраў. Бо ў ахвяру яны гатовыя прынесьці ўсё — мову, бясьпеку, нашу эўрапейчскую пэрспэктыву”, — адцеміў прэзыдэнт Украіны.

“Калі парлямэнцкія сілы завялі сваю працу ў глухі кут, слова павінен сказаць Украінскі народ”, — падсумаваў Віктар Юшчанка.

Паводле Канстытуцыі Ўкраіны, новыя выбары мусяць адбыцца не пазьней як праз 60 дзён пасьля публікацыі адпаведнага ўказу, якая чакаецца заўтра.

Папярэдняя Вярхоўная Рада таксама спыніла сваю працу датэрмінова — летась 2 красавіка. Прычынай, як і цяпер, сталася адсутнасьць у Радзе кааліцыі. Пасьля гэтага краіна зазнала паўгадавы палітычны крызіс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG