Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы: Саюзная дзяржава зь Беларусьсю не патрэбная


Такі вынік праведзенага днямі ў Расеі сацыялягічнага апытаньня.


Амаль палова расейцаў (46%) лічаць, што Саюзная дзяржава Расеі й Беларусі не патрэбная. Такі вынік апытаньня Усерасейскага цэнтра вывучэньня грамадскай думкі (УЦВГД), паведамляе РІА “Новости”. У 2007 годзе пра бессэнсоўнасьць Саюзнай дзяржавы заявілі 39% рэспандэнтаў.

Палова расейцаў (50%) бачаць у Беларусі дружалюбную дзяржаву, 34% з сымпатыяй ставяцца да Лукашэнкі. Пры гэтым, палітычныя падзеі ў Беларусі расейцаў мала цікаваць. 62% апытаных не сачылі за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі, а 14% пра іх увогуле нічога ня чулі. Акрамя таго, траціна расейцаў ня могуць сказаць, які ў Беларусі лад. Астатнія таксама ня маюць адзінай думкі ў гэтым пытаньні: 28% лічаць, што ў нас дэмакратыя, 19% — аўтарытарызм, 13% — сацыялізм і 7% — таталітарызм.

У апытаньні, якое было праведзена сёлета 4—5 кастрычніка, удзельнічалі 1600 чалавек з 140 населеных пунктаў 42 рэгіёнаў Расеі, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG