Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франка Вячорку прымусова паклалі ў вайсковы шпіталь


Франак Вячорка

Франак Вячорка

Як толькі ён увайшоў у кабінэт, у яго забралі ўсе рэчы, пераапранулі яго ў вайсковую форму і паклалі ў шпіталь у аддзяленьне траўматалёгіі на абсьледаваньне.


Франак Вячорка паведаміў “Свабодзе”, што прыйшоў згодна з позвай ваенкамату на кансультацыю да лекара ў вайсковы шпіталь. Як толькі ён увайшоў у кабінэт, у яго забралі ўсе рэчы, пераапранулі яго ў вайсковую форму і паклалі ў шпіталь у аддзяленьне траўматалёгіі на абсьледаваньне.

Франак кажа, што гэта стала для яго нечаканым, бо ніхто яго не папярэджваў, што ён мусіць правесьці некалькі дзён у стацыянары. Пакінуць шпіталь, які лічыцца тэрыторыяй вайсковай часткі, немагчыма.

Наведаць моладзевага актывіста змогуць толькі бацькі, каб перадаць яму рэчы і туалетныя прыналежнасьці.

Раней раённая вайсковая камісія прызнала Франка непрыдатным для вайсковай службы і дала яму адтэрміноўку на паўгода. Ваенкамат выдаў распараджэньне, каб рэспубліканскі шпіталь праверыў дыягназ мэдыкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG