Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапарлямэнце ў пэўнай ступені расчараваныя вынікамі выбараў у Беларусі. Таксама эўрадэпутаты выказваюцца за тое, што нельга зачыняць дзьверы перад беларускімі грамадзянамі.


Паводле эўрадэпутата Юстаса Палецкіса (Літва), пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Беларусі, якая абмяркоўвалася на пасяджэньні рабочай групы па Беларусі і неўзабаве будзе абмеркавана на пленарным пасяджэньні парлямэнту. Якая там даецца ацэнка выбараў?

“Паўтараюцца ацэнкі, якія дала АБСЭ, што невялікія зрухі былі, але ў цэлым яны не адпавядалі стандартам дэмакратычнай дзяржавы”.

Спадар Палецкіс таксама адзначыў: тое, што няма нават сымбалічнай прысутнасьці апазыцыі ў беларускім парлямэнце “гэта вялікі мінус”. Таксама ён адзначыў, што трэба рабіць усё, каб не пацярпелі звычайныя беларусы з-за мераў, прынятых адносна рэжыму. І ў гэтым пляне вельмі ясны заклік скараціць фінансавыя бар’еры для атрыманьня візаў.

“У Эўрапарлямэнце існуе такая думка: калі будуць перамовы зь Менскам, а яны будуць, ужо 13-га сустракаюцца міністры ЭЗ зь міністрам
...паралельна будзе падтрымлівацца дыялёг зь лідэрамі беларускай апазыцыі ...
замежных справаў Беларусі, то паралельна будзе падтрымлівацца дыялёг зь лідэрамі беларускай апазыцыі. Ня толькі ад афіцыйнага Менску будзе залежыць далейшае разьвіцьцё стасункаў паміж ЭЗ і Беларусьсю. Але і ад таго як усе гэтыя крокі будуць ацэньвацца беларускай апазыцыяй”.

Ці будзе рэкамэндаваць Эўрапарлямэнт зьняць санкцыі адносна Беларусі?

“Некаторыя групы і таксама фракцыя сацыялістаў прапаноўвала ў працэсе падрыхтоўкі рэзалюцыі, што трэба ўсё ж здымаць санкцыі ці паменшыць колькасьць асобаў, да якіх яны прымяняюцца. Цяпер у рэзалюцыі на гэты конт засталіся такія фармулёўкі, што ў прынцыпе пакуль нічога ня трэба мяняць. Але мы лічым, што гэтыя санкцыі не дасягнулі мэты, за выключэньнем вузкага кола асобаў. Трэба было б іх адмяніць і шляхам дыялёгу ў тым ліку і з беларускімі ўладамі спрабаваць дасягнуць пераменаў у Беларусі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG