Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка мяркуе, што 460 мільёнаў даляраў стратаў — у маштабах дзяржавы ня надта значная сума. Гэта прыкладна на ўзроўні сумарных месячных пэнсій беларусаў.


Ён параўнаў, што ў панядзелак “Газпром” патаньнеў на 24% , нарыльскі “Нікель” — на 40%, а гэта дзясяткі, сотні мільярдаў даляраў.

“Я ня думаю, што тут пачаўся нейкі працэс развалу фінансавай сыстэмы Беларусі. Хаця любое памяншэньне валютных рэзэрваў — заўсёды рэч крыху непрыемная. Ёсьць цыклічныя памяншэньні, магчыма, рабіліся нейкія аплаты. Асабліва з расейцамі, дзе ў нас дысбалянс больш за 8 мільярдаў. Гэта сапраўды сур’ёзная лічба.

А што да ўсясьветнага фінансавага крызісу, ён да нас прыйдзе ў непрыемнай форме. І не праз скарачэньне валютных рэзэрваў. Хутчэй за ўсё, ён прыйдзе ў форме пагаршэньня пазыцый беларускіх банкаў. І магчымае напружаньне, зьвязанае са здольнасьцю банкаў адказваць па сваіх абавязаньнях. Асабліва перад насельніцтвам.

Немцы зрабілі граматна. Днямі канцлер і кіраўнік Бундэсбанку заявілі пра тое, што яны гарантуюць захаванасьць укладаў насельніцтва. У
Усясьветны фінансавы крызіс да нас прыйдзе ў непрыемнай форме...
Беларусі недзе каля 7 мільярдаў даляраў зьберажэньняў насельніцтва ў банках, і пра гэта трэба было заявіць. І вось мы на 8 мільярдаў ужо не аплацілі рахункі расейскіх кампаній, а ў насельніцтва — 7 мільярдаў, і гэта можа зьнікнуць даволі хутка. Таму рабіць дыягностыку ўсясьветнага фінансавага крызісу і зьвязваць гэта з памяншэньнем валютных рэзэрваў, я думаю, гэта ня самая вартая разумовая апэрацыя. Таму што больш складаная сытуацыя ствараецца штодня на грашовай прасторы.

Пакуль я ня бачу ніякіх сур’ёзных крокаў з боку фінансавых уладаў і кіраўніцтва Беларусі , якія сказалі б, што будуць рабіць і што гарантаваць. Да прыкладу, як фраў Мэркель. Пакуль ідуць савецкія заявы, што ў нас усё будзе добра і мы выстаім. Нічога падобнага! Пуцін прыехаў у Менск, вёў перамовы, а ў гэты момант актывы “Газпрому” скараціліся на 24% . І калі б кіраўніком краіны быў эканаміст, то ён спытаўся б у Пуціна: кошт “Газпрому” зьменшыўся разам з газам ці без? Калі разам з газам, то будзем на 24% меней плаціць”.

Карэспандэнт: “А што б Вы параілі грамадзянам Беларусі, якія маюць уклады ў банках?”

“Каб прэзыдэнт падаў у адстаўку і ўрад рухнуў, трэба сказаць:”Ідзіце ў банк і забірайце свае грошы”. І тут ня трэба ніякіх выбараў ці
...даляры — гэта самае каштоўнае, што сёньня ў іх можа быць ...
апазыцыі. Праз два-тры дні ў Беларусі будзе назірацца эканамічны хаос. Арганізоўваць такі хаос — гэта справа ня самая сымпатычная для эканаміста. Таму я папрасіў бы ўкладчыкаў ніякіх грошай не здымаць. Бо самая сур’ёзная праблема, якая ўзьнікае цяпер ва ўмовах глябальнага фінансавага крызісу — гэта давер да банкаўскай сыстэмы. Вось не давяралі ангельцы сваім банкам — і банкі пайшлі па шляху надзейнага разарэньня. І цяпер усе міністры фінансаў і кіраўнікі банкаў баяцца, каб насельніцтва ня рушыла здымаць свае грошы. Бо нават у самай лепшай эканоміцы пасьля гэтага ад краіны нічога не застанецца праз два-тры дні. Таксама я думаю, што даляры — гэта самае каштоўнае, што сёньня ў іх можа быць. Бо даляр даражэе. Таксама я раю ня надта сьпяшацца некуды ўкладаць грошы. Ніякай панікі”.

Карэспандэнт: “Учора, выступаючы ў КДБ, Аляксандар Лукашэнка сказаў: “Хачу задаць пытаньне “сьвядомай” інтэлігенцыі. Хто меў рацыю: Лукашэнка са сваёй палітыкай абароны эканомікі і арыентацыі на нармальную мадэль разьвіцьця — або тыя дзеячы, якія называюць сябе “рыначнікамі”?” Маўляў, сёньня ў сьвеце “за капейкі можна купіць добрыя сучасныя прадпрыемствы”. Таксама ён адзначыў: “Думаю, на Захадзе хутка апамятаюцца і будуць трымаць свой нацыянальны здабытак у руках дзяржавы, як трымаем гэта мы заўсёды”. Як вы ставіцеся да такіх заяваў?”

“Справа ў тым, што вясной і восеньню ў многіх палітыкаў назіраюцца зьявы, зьвязаныя з ростам самасьцьвярджэньня.

Па-другое, Лукашэнка выступаў перад маёрамі, падпалкоўнікамі, палкоўнікамі КДБ. Гэта людзі дастаткова цынічныя і адукаваныя. Для таго каб у нечым іх пераканаць, а ён там казаў пра выбары, — і казаў так, што нават у самага маладога лейтэнанта ўнутры быў аглушальны сьмех.

А цяпер што тычыцца абранай так званай матэрыялістычнай мадэлі, пры якой фінансавы рынак зьяўляецца злом. Маўляў, за капейкі можна купіць прадпрыемствы. Уся гэтая слоўная арматура не вытрымлівае крытыкі. Эканоміка разьвіваецца па аб’ектыўных законах і ніхто не пытаецца ў Лукашэнкі ці ў Заікі пра тое, як фармавацца рынку.

У Беларусі павінен быць высокаразьвіты рынак усіх сэгмэнтаў — і рынак уласнасьці, і рынак грошай, і рынак фінансавы. Гэта нармальная зьява, і яна дае магчымасьць выкарыстоўваць розныя інструмэнты.

Таму тут аргумэнты Лукашэнкі пабудаваны на ўспрыняцьці сучаснага рынку, сучаснай сусьветнай эканомікі празь вясковы, “ад зямлі” падыход. Гэта вынік марксісцкай адукацыі, якую атрымоўвалі прадстаўнікі ўлады, уключаючы і кіраўніка Беларусі. Так лічыць прэзыдэнт — ну што ж, праверым, паглядзім.

А па-другое, ніякай рэгіянальнай эканомікі мы ня вынайшлі і ня можам вынайсьці. Тое, што зараз з намі адбываецца — мы проста
...мы проста спэкулюем расейскай нафтай і жывём з высокіх цэнаў на нафтапрадукты, якія прадаём ...
спэкулюем расейскай нафтай і жывём з высокіх цэнаў на нафтапрадукты, якія прадаём. І ўсё.

А тое, што казаў прэзыдэнт, гэта можна казаць на сходзе пэнсіянэраў. А калі казаць прафэсійна, калі браць ацэнкі пэрспэктываў дынамікі разьвіцьця сусьветнага рынку, нацыянальных рынкаў, то я сказаў бы, што высновы трэба рабіць. І першая выснова — нам трэба правесьці грашовую рэформу, зьнізіць зьмястоўнасьць грошай у тысячу разоў. Па другое, у нас ёсьць магчымасьць, як у Кітаі, зрабіць беларускі рубель залатым, перайсьці да залатога зьместу беларускага рубля. Вось гэта трэба рабіць, але чамусьці пра гэта ня кажуць. Бо надта складана гэта зрабіць. Гэта ня слоўная апэрацыя, а даволі складанае, эканамічнае, стратэгічнае дзеяньне”.

Карэспандэнт: “Але Аляксандар Лукашэнка таксама меў на ўвазе, маўляў, паглядзіце, якія мы падрыхтаваныя да глябальнага крызісу...”

“Ну, не. З-за таго, што прадпрыемства знаходзіцца ў руках дзяржавы, можна падумаць, што дзяржава апэрыруе не грашыма, а выпісвае нейкія паперкі. Бо ўсясьветны фінансавы крызіс утварыўся менавіта на глебе разьдзіманьня рынку нерухомасьці. І калі нерухомасьць пачала каштаваць 3—5 тысяч даляраў, усе рынуліся ўкладаць свае зьберажэньні ў нерухомасьць. І тут дзяржава нічога не магла зрабіць. Дзе быў прэм’ер і ўсе астатнія, калі ў нас квадратны мэтар каштаваў 500 даляраў у 2000 годзе, а цяпер ён каштуе 2 тысячы даляраў? Дзе яны былі? У руках дзяржавы, ну і што? Што яны зрабілі? Што, не разьдзімаўся гэты мыльны пухір нерухомасьці?

Ну, знаходзіцца трактарны завод у руках дзяржавы. Ну і што? А ўсе крызісныя працэсы прайшлі на сэктары іпатэкі, нерухомасьці. І беларуская нерухомасьць, беларускія кватэры даражэлі гэтаксама, як і ў Нью-Ёрку. І дзе была дзяржава? Гэта проста поўнае неразуменьне сытуацыі. І ў яго сярод дарадцаў, мне здаецца, апошнім часам дурных людзей стала больш”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG