Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў наведаў КДБ


Будынак КДБ у Менску

Будынак КДБ у Менску

Каму дадзеныя вялікія правы, з таго і спытаюць вельмі шмат”, — заявіў вышэйшым супрацоўнікам КДБ кіраўнік дзяржавы.


Аляксандар Лукашэнка наведаў КДБ, дзе сустрэўся з кіраўнікамі гэтай арганізацыі. “Каму дадзеныя вялікія правы, з таго і спытаюць вельмі шмат”, — заявіў вышэйшым супрацоўнікам КДБ кіраўнік дзяржавы, як паведаміла яго прэсавая службы.

“Ніякіх кадравых зьменаў у КДБ пасьля гэтай сустрэчы не адбылося”, — паведаміў “Свабодзе” кіраўнік прэсавай службы Павал Лёгкі. Нагадаем, тры месяцы таму кіраўніком КДБ быў прызначаны былы памежнік Вадзім Зайцаў. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Юрыя Жадобіна, які пасьпеў адпрацаваць старшынём КДБ меней за год.

Сустрэчы з кіраўніцтвам КДБ у Аляксандра Лукашэнкі адбываюцца штогод. Падчас сустрэчы ў 2007 годзе Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў КДБ за неэфэктыўнасьць і заявіў пра неабходнасьць кадравых зьменаў.

Сёлета да вялікіх тэрмінаў зьняволеньня за хабарніцтва былі асуджаныя былыя начальнікі ўправаў КДБ Аляксандар Мяцеліца і Міхаіл Міхалап.
XS
SM
MD
LG