Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Пытаньне беларускасьці — гэта пытаньне ўлады"


Госьць онлайн-канфэрэнцыі — старшыня АГП, сустаршыня Палітычнай рады АДС Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька нарадзіўся у 1961 годзе ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўных Саветаў Беларусі 12-га і 13-га скліканьняў. Адзін з ініцыятараў спробы імпічмэнту прэзыдэнта (1996).

Ад 2000 году – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Сустаршыня Палітычнай Рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. За ўдзел у палітычнай дзейнасьці неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці. Жанаты, мае сына.

Normal 0 Ацэньваючы вынікі выбарчай кампаніі і пэрспэктывы апазыцыі, у інтэрвію Свабодзе Анатоль Лябедзька сказаў: “З гэтай выбарчай кампаніі, якая была ня простай, а часам фантастычна цяжкай, аб'яднаныя дэмакратычныя сілы, на зьдзіўленьне многім, выйшлі больш моцнымі і загартаванымі. І калі да выбарчай кампаніі рабіліся стаўкі, як АДС хутка зьнікне, дык зараз мы можам казаць, што АДС застаецца на палітычным полі Беларусі, і з гэтым вымушаны будуць лічыцца і беларускія ўлады, і міжнародная супольнасьць, і Захад, і Ўсход”.

Прачытаць можна тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG