Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Даць лічыць галасы — гэта прынізіць беларускі народ”


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў падчас наведваньня КДБ, што патрабаваньне назіральнікаў лічыць галасы — гэта недапушчальна:


“Даць лічыць галасы — гэта прынізіць беларускі народ”.

Паводле А.Лукашэнкі, падчас выбараў народ адрэагаваў правільна і адказаў заходнікам: “Калі лезеце не ў свае справы, то мы адкажам па-свойму”.

Як сказаў А. Лукашэнка, выбары паказалі, што “сёньня ў нашым грамадзтве зьменшылася колькасьць грамадзянаў, якія думалі, што Эўропа нас чакае з расхінутымі абдымкамі”. На погляд А.Лукашэнкі, Эўропа хацела бачыць Беларусь “палітычна нестабільнай”.

А.Лукашэнка мяркуе, што выбары могуць паўплываць на разьвіцьцё дыялёгу з Захадам:

“Мінулыя парлямэнцкія выбары паказалі максымальна празрыстасьць і дэмакратычнасьць нашай сыстэмы, прыхільнасьць народа абранаму ўладай курсу. Яны адкрываюць магчымасьці для разьвіцьця стасункаў з Захадам. Аднак самасупакойвацца ня трэба. Я хацеў паказаць асобным нашым чыноўнікам, бізнэсоўцам, асобным сьвядомым грамадзянам, што нашы стасункі з Захадам — гэта не стасункі Лукашэнкі з Захадам, справа не ў Лукашэнку. Я вырашыў згуляць у іх гульню, я распарадзіўся ўсіх упусьціць у краіну. Я хацеў паказаць ім, што трэба Эўропе ад нас”.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG