Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін сёньня знаходзіцца з рабочым візытам у Беларусі. Самалёт Уладзімера Пуціна прызямліўся ў Беларусі са спазьненьнем ад графіку амаль на дзьве гадзіны.


З аэрапорту ён накіраваўся на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Апошні, сустракаючы маскоўскага госьця, заклікаў “надаць нейкі дадатковы імпульс саюзным адносінам”:

"Мы можам канстатаваць, што ўсё ў саюзнай дзяржаве ідзе так, як мае быць: ціха, сумна, някідка. Але ўсё ж ёсьць пэўнае недапаразуменьне з боку людзей. Людзі чакаюць чагосьці пэўнага”.

А. Лукашэнка абверг заявы ў СМІ, што Беларусь пачынае гандлявацца з Захадам: “Мы ніколі дружбай з расейцамі не гандлюем і ня будзем гандляваць”,-- сказаў беларускі кіраўнік.

У адказ У. Пуцін заявіў, што Расея гатовая аказваць падтрымку беларускай фінансавай сыстэме і прапанаваў сканцэнтраваць адміністратыўныя і фінансавыя рэсурсы на пэрспэктыўных праектах , перш за ўсё ў сфэры высокіх тэхналёгіяў.

XS
SM
MD
LG