Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежны прафсаюз судзіцца з райвыканкамам


Сёньня Рэчыцкі раённы суд распачаў разгляд пазову незалежнага Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці да мясцовага райвыканкаму. Апошні адмовіўся паставіць на ўлік створаную тут раённую пярвічную суполку.


На паседжаньні суду дапытаны два мясцовыя чальцы прафсаюзу РЭП, якія ўваходзяць у новаствораную суполку. Яны пацьвердзілі сваё добраахвотнае ўступленьне ў шэрагі незалежнага прафсаюзу.

Суду прадстаўленыя ўсе запатрабаваныя на мінулым паседжанні дакумэнты пра стварэньне ў Рэчыцы пярвічнай структуры прафсаюзу РЭП. Аднак рашэньня суд пакуль не прыняў.

Гомельскі прававы інспэктар прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка, які прадстаўляе інтарэсы свайго прафсаюзу ў судзе, паведаміў, што судзьдзя Анатоль Стрэльчанка вырашыў апытаць у якасьці сьведкаў усіх сяброў новастворанай прафсаюзнай суполкі. Разгляд справы будзе працягнуты 13 кастрычніка.

Нагадаем, што Рэчыцкая тэрытарыяльная суполка прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці створана яшчэ ў 2007 годзе.

Прафсаюз РЭП двойчы падаваў у выканкам дакумэнты на рэгістрацыю сваёй пярвічнай структуры. Аднак выканкам адмовіўся паставіць суполку на ўлік — на той падставе, што ў горадзе ўжо дзейнічае адна арганізацыя незалежнага прафсаюзу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG