Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Папоў аб прызнаньні Абхазіі і ПА: “Давайце не сьпяшацца”


Вадзім Папоў

Вадзім Папоў

Палітычныя аглядальнікі не выключаюць, што падчас сёньняшняга візыту ў Менск Уладзімера Пуціна бакі будуць абмяркоўваць і магчымасьць прызнаньня Беларусьсю дзяржаўнага сувэрэнітэту самаабвешчаных рэспублік Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.


Вядома, што раней Аляксандар Лукашэнка казаў, што гэта пытаньне мог бы разгледзець новаабраны беларускі парлямэнт.

Пасьля таго, як абралі Палату прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня, журналісты спыталі дзейнага сьпікера Вадзіма Папова, які, дарэчы, балятуецца ў Савет Рэспублікі, як хутка новы парлямэнт можа разгледзець гэта пытаньне? Спадар Папоў адказаў так:

“Сваё пытаньне вы з самага пачатку накіравалі не да мяне, а да новага складу парлямэнту. Як хутка ён сфармуецца, будзе залежыць ад новаабраных дэпутатаў. Адзінае, што я магу сказаць, 30 дзейных дэпутатаў будуць працаваць і ў новым скліканьні. Яны будуць кансалідаваць новых дэпутатаў на канструктыўную працу.

Таму давайце ня будзем сьпяшацца і рабіць фэтыш з гэтай справы”.

XS
SM
MD
LG