Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Горадні здымаюць кіно пра Магілёў? <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У Горадні кінастудыя “Беларусьфільм” здымае чарговы фільм пра Вялікую айчынную вайну.


Незвычайнасьць у тым, што здымаюць абарону Чырвонай арміяй Магілёва ў 1941 годзе ад нямецкіх войскаў, а на Нёмане — фарсіраваньне Дняпра, прычым фільмуюць у кастрычніку ліпеньскія падзеі. Атрымліваецца, што ў Магілёве не засталося “натуры”. Стужка будзе называцца “Дняпроўскі рубеж”, сцэнар напісаў драматург Аляксей Дудараў.

Карэспандэнт: “Кінастудыя “Беларусьфільм” зрабіла сабе здымачную пляцоўку ў Горадні ў Старым горадзе на вул. Тэльмана на рагу з Гараднічанскай паміж абласной управай КДБ і міліцыяй”.

Карэспандэнт: “Вы ведаеце, што кіно не пра Горадню, а пра Магілёў?”

Ды я ўвогуле з Масквы госьць...
Спадар: “Ды я ўвогуле з Масквы госьць, і мне было так цікава паглядзець на зэнітку. Я ня ведаю пра законы кінаіндустрыі, калі ім так зручней, чаму не? Я ўвогуле думаў, што можа і пра Маскву здымаецца, будынак такі мог быць дзе заўгодна”.

Карэспандэнт: “Нанач на здымачнай пляцоўцы пакінута баявая тэхніка: пад вокнамі дзяжурнай часткі міліцыі стаіць зэнітная гармата, абкладзеная мяхамі зь пяском і скрынкамі, і на ёй якаясьці шыльда, зараз прачытаем: “Стоп! Да экспанатаў не набліжацца і рукамі не чапаць”. Побач палутарная машына. Прывезьлі вось цяпер яшчэ нямецкі матацыкл і палявую кухню. Карацей са здымак тэхніку звозяць сюды, пад ахову міліцыі, можна сказаць. Дарэчы зь міліцэйскага будынка зьнікла шыльда, напісана цяпер, што гэта школа, а вось на КДБ шыльда засталася.

Я бачу шафёр палутаркі мые рукі. Скажыце, як Вас зваць?”

Кіроўца: “Віктар”.

Карэспандэнт: “Даўно езьдзіце на ваенных машынах?”

Кіроўца: “Усё жыцьцё, трыццаць пяць гадоў на студыі працую”.

Карэспандэнт: “Скажыце, а ваш бранявік езьдзіць, ці не?”

Кіроўца: “Усё езьдзяць, я на ўсіх машынах”.

Карэспандэнт: “А нямецкі танк яшчэ прывезьлі ў горад”.

Кіроўца: “Гэта зрабілі ў Барысаве па замове, з бтр-а, не было такога ў нас раней. На хаду ён. А я калі шафёр, то ўжо і танкіст, і лётчык. У кіно ўнівэрсальныя ўсе людзі ў нас”.

Карэспандэнт: “А тут зьявіўся чалавек у нямецкай пілётцы. У вас пілётка танкіста нямецкага”.

Спадар: “Можаце памерыць, вось”.

Карэспандэнт: “Мне трэба вялікі памер”.

Спадар: “Ну, канечне, шавялюра. На маю галаву такі памер досыць. А ўжо танк угналі. Я на ім ня ежджу, толькі хаджу побач”.

Карэспандэнт: “Крыху дзіўна, што тут здымаюць Магілёў. Там такое кіно нельга здымаць?”

Іншы спадар: “Не, там няма такіх старых дамоў, не засталося ўжо. Мы шукалі паўсюль, у Магілёве такога няма, такога Старога гораду як у Горадні. Таму вырашылі тут здымаць”.

Карэспандэнт: “Добры вечар, вы напэўна ня першы раз прыйшлі паглядзець на здымкі?”

Спадар: “Ня першы, ужо напэўна раз дваццаты. Так, цікава, што кіно здымаюць.

Карэспандэнт: “А вы ня ведаеце, што тут здымаюць абарону Магілёва?”

Спадарыня: “Аб чым казаць, калі ў Ленінградзе здымалі фільмы пра ўзяцьце Бэрліну”.

Карэспандэнт: “Вас гэта не зьдзіўляе?”

Спадарыня: “Шкада, што старыя раёны разбураюць, але гэта на сумленьні чыноўнікаў”.

Карэспандэнт: “Збоку ад міліцыі дом у стылі мадэрн, шыльда памянялася: напісана “Гарадзкая бальніца”. Наколькі вядома, на гэтай пляцоўцы адбываюцца асноўныя здымкі, тут штаб дывізіі, шпіталь,
Здымкі таксама будуць на прылеглых вуліцах, там нават пабудавалі дэкарацыі, якія, як абяцаюць, у канцы ўзарвуць”.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG