Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дактары, выратавальнікі, настаўнікі – тры галоўныя прафэсіі"


“Ці прэстыжна ў Беларусі быць настаўнікам”? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.


Спадарыня: “Я думаю, што гэта яшчэ прэстыжная прафэсія. Настаўнік застаецца настаўнікам. Хацелася б, каб настаўнікі больш атрымлівалі, чым цяпер. Годная праца павінна й годна аплачвацца”.

Спадар: “Ні ў якім разе! Каб была прэстыжная, быў бы й прэстыжны заробак. А ён складае семдзесят адсоткаў ад агульнага сярэдняга заробку рабочых. Моладзь прыходзіць з інстытутаў працаваць - і атрымлівае 300 тысяч рублёў. Заплаці камуналку, абуйся, адзенься – вось і ўся прэстыжнасьць”.

Спадар: “На першае месца выйшлі іншыя прафэсіі. Прафэсія настаўніка зараз ня надта прэстыжная”.

Спадар: “Заробкамі зацікавіць, каб было за што нармальна існаваць настаўнікам, каб яны маглі спакойна выконваць сваю работу”.

Спадарыня: “Настаўнікам цяпер цяжка – ім трэба помнікі ставіць”.

Спадарыня: “Дактары, выратавальнікі, настаўнікі – гэта тры галоўныя прафэсіі, на якія трэба зьвяртаць увагу”.

Спадарыня: “Думаю, што не прэстыжна быць настаўнікам. Мала плацяць”.

Спадарыня: “Таксама думаю, што не. Кепскія сацыяльныя ўмовы, многія школы старыя , бракуе абсталяваньня, асабліва для лябараторных па фізыцы, хіміі. І нізкая аплата працы”.

Спадар: “Вельмі прэстыжная прафэсія. Дзеці ад цябе навучаюцца, спасьцігаюць навуку. Праз некалькі гадоў мы станем настаўнікамі і перададзім навыкі таму пакаленьню, якое будзем вучыць”.

Спадар: “Цяпер такі час, што настаўнікі надзвычай патрэбныя для нашай будучыні”.

Спадарыня: “Мне падаецца, што прафэсія настаўніка ня вельмі ў нас запатрабаваная. Настаўнік працуе цэлы дзень на паўтары стаўкі. І мэдыкі так працуюць. Але заробак настаўніка ў паўтара разы меньшы”.
Спадарыня: “У мяне сястра настаўніца. Нічога добрага. Мала плацяць, даводзіцца шукаць іншыя месцы працы. Маладыя заканчваюць ВНУ і ідуць на рынак гандляваць”.

Спадарыня: “Усё залежыць ад заробку. Як казаў актор Мягкоў у вядомым фільме “Зь лёгкай парай”: “Плацяць заробак, значыць прэстыжна. Ня плацяць, значыць не прэстыжна”.

Спадарыня: “Гэта вельмі прэстыжная прафэсія. Мы вельмі цэнім працу настаўнікаў. Яны шмат укладваюць у вучняў – свае веды нам аддаюць. Дзякуй ім за іхняе цярпеньне. Мы гэта цэнім і любім”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG