Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Галасуй рублём” на знак пратэсту супраць фальшаваньняў


"Стоячы ў чарзе , кожны будзе ведаць, што ён стаіць побач з аднадумцам"


Каардынацыйны Камітэт Эўрапейскай кааліцыі ўхваліў Зварот удзельнікаў Эўрапейскага сьпісу ад Віцебскай вобласьці і зьвяртаецца да Прэзыдыюму АДС з заклікам падтрымаць ініцыятыву кандыдатаў у дэпутаты.

Кандыдаты Эўрапейскага сьпісу ад Віцебскай вобласці Аляксей Гаўруцікаў, Ігар Каныгін, Галіна Козырава, Алена Фаміна зьвярнуліся да жыхароў Беларусі з заклікам правесьці сэрыю акцый грамадзянскага непадпарадкаваньня у знак пратэсту супраць фальсыфікацый вынікаў выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Першая акцыя будзе называцца “Галасуй рублём” і, на думку арганізатараў, мусіць выглядаць наступным чынам. Ініцыятары акцыі прапануюць тым грамадзянам, хто галасаваў за кандыдатаў ад апазыцыі і незалежных, плаціць за камунальныя паслугі менавіта ад 21 да 25 дня кожнага месяца. Тыя ж, хто галасаваў за прыхільнікаў улады, няхай плацяць ад 1 да 10 чысла, хто галасаваў супраць усіх – з 11 да 20-га. “Такім чынам, стоячы ў чарзе на аплату квартплаты і камунальных паслугаў, кожны будзе ведаць, што ён стаіць побач з аднадумцам, і усе мы разам пераканаемся, што прыхільнікаў пераменаў большасьць” – кажуць арганізатары акцыі “Галасуй рублём”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG