Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваш прыз чакае Вас!


10 прымачоў за ваш удзел у абмеркаваньні і асьвятленьні выбарчай кампаніі.

Напярэдадні выбараў мы прапанавалі нашым слухачам стаць грамадзкімі карэспандэнтамі "Свабоды": дзяліцца сваімі назіраньнямі, фіксаваць факты, далучыцца да абмеркаваньня на нашым сайце.

Тут пераможцы ў дзесяці катэгорыях.
1. За найлепшы слухацкі водгук-рэпартаж:

Імя:: Haravy Горад:: Haradok 29.09.2008 00:35
Выбарчы фарс на Баграмянаўскім участку Гарадка па Віцебскай сельскай акрузе
Наіўныя еўрапейцы з высокай мараллю спадзяюцца, што калі выбарчая камісія прызначана, то яна павінна лічыць галасы. І знаходзяцца ў захапленні ад таго, што людзі атрымліваюць бюлетэні, ідуць у кабіну і галасуюць.Але шчэ ад Сталіна павялося: галоўнае не як галасаюць, галоўнае – хто лічыць. Працяг тут
2. За найлепшыя слухацкія фатаздымкі
Фіксаваць парушэньні Выбарчага Кодэксу на відэа ці фота было крокам адвагі. “Яшчэ адно фота — і будзеце выдаленыя!” – пагражалі Юрасю Навіцкаму. На ягоным фота, зробленым у Ясенінскай выбарчай акрузе ў Менску, можна пабачыць “зялёныя джунглі”, якімі выбарчая камісія засланілася ад назіральнікаў.



Калі тут адзначаны ваш
водгук на выбары –
паведамце нам свае каардынаты
і атрымайце прыз –
караткахвалевы лічбавы прымач!

Тэлефоны для сувязі ў Менску 280 35 24, 280 37 81,
нумар для смс 391 22 24






3.За самае эмацыйнае сьведчаньне:

Званок на аўтаадказьнік Свабоды 28 верасьня: "Сьмех, што ж за выбары! Божая насьмешка над людзьмі! Міліцыянт і два мужыка носяць урну па Савецкай уліцы , 115м доме ў двары , ловяць людзей , каб яны прагаласавалі. Ні пашпарта, нічога не пытаюццца, цуд на ўсе Баранавічы! І яны з аднаго двара пайшлі ў другі двор. Пэўна не хапала ім гэтых людзей, ці што ім не хапала. Што ж гэта робіцца?"

4. За правакацыйную сьмеласьць у дыскусіі:

Імя:: Дзядзька 29.09.2008 22:02
А што б прынцыпова змянілася, калі б галасы лічыліся супердэмакратычна? Ну прайшлі б 3-4 (у лепшым выпадку) з спісу АДС, ды, можа, яшчэ ў 7-8 акругаў адбыўся б другі тур паміж праўладнымі ды незалежнымі (не з АДС) кандыдатамі. Каб перамагаць – трэба ствараць нармальную сістэмную апазіцыю ды займацца рэальнай палітыкай, а не балбатнёй па маргіналізаваных тусоўках амаль сэктанскага тыпу.
А ў 2011 Лукашэнка пераможа пры любым раскладзе. Нават калі будзе ў якасці альтэрнатывы сапраўды здольная асоба. Бо ніхто не паспее нармалёва раскруціцца, бо нармальныя асобы ёсць, а нармальныя палітычныя арганізацыі для іх прасоўвання адсутнічаюць і да 2011 наўрад ці будуць створаны.

5. За адыход ад канапы

Імя:: Юрась Горад:: Менск 30.09.2008 00:06
Байкот фальшывых "выбараў" – гэта не сядзеньне на канапе. Байкот фальшывых "выбараў" – гэта грамадзянская пазіцыя. Байкот фальшывых "выбараў" – гэта сапраўдны, хоць і пасіўны, супраціў існуючай ўладзе. Я й сам спачатку пасядзеў на канапе, паразважаў, а потым пайшоў агітаваць за байкот тымі сродкамі, што мне былі даступныя. І калі ў выніку таго на выбарчы ўчастак не патрапіў хоць адзін выбарнік, лічу што рабіў тое не дарма.
6. За актыўнасьць у дыскусіі

Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка 29.09.2008 20:59
На жаль, панове каментатары, прайграў ня толькі Вячорка (Лябедзька, Калякін...), што было б ня толькі не паўбяды, а ўвогуле дробязь. І прайграла не Эўропа – што яны трацяць? Гэшэфты з Лукашэнкам? Прайграла Беларусь, МЫ прайгралі... Відавочна, лідэры АДС ніяк не цягнуць на інтэлектуальных лідэраў нацыі, тым больш – на маральных. Але хто займе гэта мейсца?
Яшчэ яго: Імя:: Севярын-Глеб Горад:: Бярозаўка 29.09.2008 06:42
Усё адбылося менавіта так, як запланаваў рэжым. Пройгрыш апазыцыі не ў намаляваных лічбах – у адсутнасьці свайго сцэнару падзей, у адсутнасьці сваёй палітычнай волі. "Нас піхалі на гэтыя хлусьлівыя выбары" – ці не ганьба такія прызнаньні? Вы што – бараны на бойні?
7. За найбольш пытаньняў, пастаўленых самому сабе:
імя: Фрабел. 28.09.2008 11:54
Чаму беларусы такія абыякавыя да сябе,да сваёй будучыні? Чаму ў народа няма абурэньня пасля 14 гадоў здзека і прыніжэньня? Чаму беларус не бачыць абразы ў гэтым? Чаму не адчувае,што яму плююць у твар? Чаму ён,уціраючыся думае,што гэта так - дожджык?
Адказы на гэтыя ЧАМУ відавочныя – не ведаючы сэнса слова "дэмакратыя", не ведаючы смака СВАБОДЫ і вынікаў дэмакратыі, беларус не мае мэты і стымула за тое бароцца, для яго гэта абстракцыя: вось не падаюць бомбы, няма вайны і добра.
8. За сфармуляванасьць пазыцыі

Імя:: Denn Горад:: Горадня 28.09.2008 18:36
Выбары – гэта сталы працэс, які праходзіць з дыскусіямі, абмеркаваньнямі і спрэчкамі рознапалярных бакоў, якія выносяцца на суд грамадзкасьці дзеля выпрацоўкі агульнацынальнага палітычнага кворуму, што ёсьць падмуркам любой дэмакратычнай дзяржавы.
У нас жа – выбары – гэта традыцыйны цырыманіял для самаматывацыі ўлады ў тым, што яна "усенародная" і дзеіць ад "волі народу". Роля ж, якая адпускаецца пры гэтым звычайнаму выбарцу - ідзі за агульным статкам і прытрымлівацца цырымоніяў.
Мая пазыцыя: БАЙКОТ і непрызнаньне гэтых выбараў, то бок няўдзел у цырымоніі па кананізацыі гэтай улады!
9. За прарыў у жывы эфір
Увечары 28 верасьня з намі зьвязаўся настаўнік зь мястэчка Краснапольле Расонскага раёну Алесь Яжэвіч, які расказаў да чаго прывяло яго рашэньне ня браць удзелу ў выбарах.
10. За арыгінальна сфармуляваны аптымізм
Званок на аўтаадказьнік Свабоды: “Недаўгавечнае існаваньне апазыцыі ў Беларусі” – гэта перабор, як і ў выпадку Хрушчова, які казаў пра пакаленьне, якое будзе жыць пры камунізьме. Ляснуў Мікітка-кукурузьнік і ягоны камунізм, а беларуская мова жыве і будзе жыць вечна, як і Беларусь. І ў ёй апазыцыя, якая і ёсьць перад усім, мова. Габрэйская мова лічылася ўжо мёртвай, а выратаваў яе, узьняўшы зь небыцьця як раз чалавек зь незьнішчальнай Беларусі”.
Калі вы знайшлі сябе сярод адзначаных, паведамце нам свае каардынаты і атрымайце прыз – караткахвалевы лічбавы прымач!

Тэлефоны для сувязі ў Менску 280 35 24, 280 37 81, нумар для смс 391 22 24
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG