Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сеціве зьявіцца радыёстанцыя з 100% беларускай музыкі


Адкрыцьцё каналу беларускай музыкі на NETradio заплянаванае на 7 лістапада.


“Мы хочам паказаць, што ў Беларусі ёсьць музыка, - кажа кіраўнік інтэрнэт-станцыі Глеб Марозаў. — Такое паняцьце як фармат будзе накладацца на “беларускасьць” выканаўцы, але стыль можа быць розным — ад джазу да альтэрнатывы. Але дакладна ня будзе на хуткую руку скляпанай папсы, якая гучыць на FM у поўным аб’ёме», цытуе яго словы “Тузін Гітоў

Адкрыцьцё каналу беларускай музыкі на NETradio заплянаванае на 7 лістапада.

Аматарам тутэйшай музыкі станцыя знаёмая даўно. На NETradio выходзіць праграма «Беларуская раскладка», станцыя трансьлявала ў жывым этэры сёлетні канцэрт “Амбасовішча”, празь яе інтэрнаўты маглі проста з залі слухаць канцэрты “NRM”, “Osimira” ды іншых беларускіх выканаўцаў.

Цяпер станцыя займаецца зьбіраньнем фанатэкі беларускіх музыкаў для няспыннага вяшчаньня ў сеціве.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG