Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч сустрэўся са старшынём Эўрапарлямэнту


Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча, падчас візыту ў Варшаву беларускі палітык сустрэўся з кіраўніцтвам Эўрапарлямэнту.

Мілінкевіч меў сустрэчу са старшынём Эўрапарлямэнту Гансам-Гертам Пэтэрынгам і старшынём камісіі па міжнародных справах Эўрапарлямэнту Яцэкам Сарыюшам-Вольскім. Палітыкі абмяркоўвалі палітычную і эканамічную сытуацыю ў Беларусі, вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў і пэрспэктывы разьвіцьця дыялёгу між Эўразьвязам і Беларусьсю.

8 кастрычніка ў Эўрапарлямэнту будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Беларусі з удзелам прадстаўнікоў Эўракамісіі ды Рады Эўразьвязу і чакаецца ўхваленьне рэзалюцыі па Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG