Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго кандыдата ў дэпутаты звольнілі з працы


Віктар Падчыненкаў працаваў у гарадзенскай прыватнай фірме ТАА “НьюТонМэбля” цесьляром.


Віктар Падчыненкаў
Учора ягоны кіраўнік папрасіў, каб Віктар Падчыненкаў напісаў заяву на звальненьне па ўласным жаданьні, спаслаўшыся на тое, што да яго з гэтым патрабаваньнем прыходзілі людзі “з органаў”.

Падчыненкаў: “Калі спакойна пачалі разьбірацца, высьветлілася, што на фірму прыходзілі, як яны сказалі, “людзі з органаў”. Хаця сытуацыя на працы такая, што людзей не хапае, дый я быў далёка не апошнім там работнікам. Дырэктар як бы напачатку зусім ня выйшаў да мяне, а ўжо ў канцы падышоў і — маўляў, Віця, так атрымліваецца, а што зробіш у такой сытуацыі...”


XS
SM
MD
LG