Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка лічыць, што ўвядзеньне 15% падаходнага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў супраць 12% для фізычных асобаў — гэта дыскрымінацыя:

“Але гэта нас, прадпрымальнікаў, абсалютна не зьдзіўляе, бо дзяржава сёньня будзе лупіць грошы адусюль, адкуль магчыма. І было б наіўна чакаць, што дзяржава ня возьме з прадпрымальнікаў больш, чым з астатніх. І тут ёсьць ідэалягічны падтэкст, бо простаму насельніцтву лягчэй будзе патлумачыць, чаму прадпрымальнікі павінны плаціць больш — бо яны багатыя, больш зарабляюць і павінны падтрымліваць больш бедныя слаі нашага насельніцтва. Таму тут усё выверана, і дзяржава такім чынам спрабуе ўзяць з нас дадатковыя грошы”.
XS
SM
MD
LG