Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Учора Міністэрства замежных справаў Канады выказала “глыбокую занепакоенасьць” тым, як Беларусь правяла парлямэнцкія выбары 28 верасьня.

Заява міністэрства грунтуецца на папярэдняй ацэнцы выбараў, зробленай назіральнікамі АБСЭ.

“Высновы назіральнікаў асабліва расчароўваюць на тле некаторых азнакаў дэмакратызацыі ў перадвыбарчы перыяд, якія ўключалі вызваленьне палітычных вязьняў і дробныя паляпшэньні выбарчага працэсу”, — гаворыцца ў заяве канадзкага МЗС.
XS
SM
MD
LG