Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гебхард Вайс пра выбары: Нізы не зразумелі вярхоў


У пасла Нямеччыны склалася ўражаньне, што пажаданьні беларускага кіраўніцтва “не былі да канца зразумелыя на ніжнім узроўні”.


“Германія была партнэрам Беларусі і застанецца ім пасьля выбараў”, — заявіў пасол ФРГ у Беларусі Гебхард Вайс 1 кастрычніка на адкрыцьці Дня нямецкай эканомікі ў Мінску.

Паводле яго слоў, існуюць розныя ацэнкі выбараў у Беларусі, у тым ліку і крытычныя заўвагі. У яго склалася ўражаньне, што пажаданьні беларускага кіраўніцтва “не былі да канца зразумелыя на ніжнім узроўні”. Атрымалася “зьмяшаная карціна з пазытыўнымі элемэнтамі”.

Пазытыўным, паводле слоў дыплямата, зьяўляецца вызваленьне ў краіне палітзьняволеных, пачатак працэсу мадэрнізацыі, прыватызацыі, зьмяненьне зьнешніх рамачных умоў, зьвязаных з пытаньнямі энэргетыкі. На ягоную думку, усе гэтыя фактары сьведчаць аб усё большай верагоднасьці зьмен у краіне ў розных кірунках, паведамляе БелаПАН.

“Нямецкая эканоміка гатова да партнэрства зь Беларусьсю, тым больш што цяпер у гэтага партнэрства зьявіліся новыя шанцы стаць больш крэатыўным, чым раней”, — падкрэсьліў ён.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG