Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: зладзеі ўрэзаліся ў нафтаправод


Гэта здарылася ў Шклоўскім раёне ля вёскі Навасёлкі.

У выніку несанкцыянаванага ўрэзваньня ў нафтаправод “Унеча-Вэнтспілс” вылілася 80 кубічных мэтраў дызпаліва. Міністэрства надзвычайных сытуацыяў вядзе збор нафта-вадзяной эмульсіі і забруджанага грунту.

Зладзеі ня знойдзеныя. Разглядаецца пытаньне аб завядзеньні крымінальнай справы.

XS
SM
MD
LG