Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Злучаныя Штаты працягваюць аналізаваць беларускія выбары. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрт Вуд.


Паводле “РИА Новости", Робэрт Вуд зазначыў, што адміністрацыя Джорджа Буша хоча працаваць з урадам Беларусі, каб "скіраваць яго на правільны шлях". "ЗША хацелі б бачыць дэмакратыю ў гэтым рэгіёне, паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека і ў шэрагу іншых абласьцей", — падкрэсьліў Вуд.

Пры гэтым прадстаўнік Дзярждэпартамэнту адкінуў меркаваньне журналістаў, што ў параўнаньні зь мінулымі заявамі адміністрацыі Буша адносна Беларусі ацэнка апошніх беларускіх выбараў, якая прагучала ў Вашынгтоне, была на зьдзіў "мяккай":

"Гэта вашая інтэрпрэтацыя. У нас па-ранейшаму ёсьць вельмі шмат вельмі сур'ёзных цяжкасьцяў з урадам у Беларусі, і, як я ўжо казаў, мінулыя выбары не адпавядалі міжнародным стандартам. Мы, вядома, хочам, каб урад там зрабіў шэраг крокаў".


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG