Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць адмяніць санкцыі


Belarus – Jonathan Moore, the deputy mission chief at the U.S. Embassy in Minsk, 30Apr2008

Belarus – Jonathan Moore, the deputy mission chief at the U.S. Embassy in Minsk, 30Apr2008

“У зьвязку з вызваленьнем палітзьняволеных мы пачалі працэс зьмягчэньня санкцый”, — сказаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.


У найбліжэйшы час Злучаныя Штаты Амэрыкі могуць адмяніць санкцыі ў дачыненьні да некаторых беларускіх прадпрыемстваў. Такое меркаваньне выказаў сёньня ў інтэрвію кампаніі БелаПАН часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

“У зьвязку з вызваленьнем палітзьняволеных мы пачалі працэс зьмягчэньня санкцый, — сказаў дыплямат. — На дадзены момант я ня бачу ніякіх плянаў для ўвядзеньня новых абмежаваньняў. Наадварот, у Вашынгтоне пастаянна вядзецца дыскусія пра далейшае прыпыненьне санкцый пасьля вызваленьня палітзьняволеных у жніўні”.

Разам з тым, адзначыў Мур, адмена санкцый патрабуе часу “з прычыны абмежаваных бюракратычных працэдур”. “Пакуль санкцыі ўсё яшчэ дзейнічаюць, і мы робім крокі, каб дамагчыся нейкага прагрэсу ў гэтым пытаньні”, — сказаў ён.

Паводле словаў часовага паверанага, гаворка ня толькі пра эканамічныя санкцыі, але і пра візавыя абмежаваньні для некаторых беларускіх чыноўнікаў:

“У нас два віды візавых абмежаваньняў — санкцыі ў дачыненьні да канкрэтных людзей і санкцыі ў дачыненьні да канкрэтных катэгорый. Пакуль не было канчатковага выніку ў вырашэньні пытаньня з гэтымі санкцыямі, але гэтае пытаньне абмяркоўваецца ў Дзярждэпартамэнце”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG