Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва: “Незалежна ад вынікаў выбараў дыялёг зь Менскам патрэбны”


“Выбары парлямэнту Беларусі сытуацыі не зьмянілі, аднак дыялёг паміж Беларусьсю і ЭЗ неабходны”, — заявіла сёньня журналістам у Вільні дырэктарка Дэпартамэнту інфармацыі і прэсы МЗС Літвы Віялета Гайжаўскайтэ.

Паводле прадстаўніцы літоўскага замежнапалітычнага ведамства, цяперашнія беларускія выбары мала адрозьніваліся ад ранейшых, і, згодна з ацэнкай назіральнікаў АБСЭ, іх нельга назваць “вольнымі” і “празрыстымі”.

Як падае Інтэрфакс, Віялета Гайжаўскайтэ лічыць, што дыялёг паміж ЭЗ і Менскам неабходны ў любым выпадку, бо гэтага патрабуюць аб’ектыўныя ўмовы суседзтва, якія склаліся асабліва пасьля падзеяў на Каўказе і якія выклікаюць сур’ёзную заклапочанасьць наконт доўгатэрміновай бясьпекі і стабільнасьці ва Ўсходняй Эўропе.

XS
SM
MD
LG