Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат па Бярозаўскай выбарчай акрузе сябра БНФ Юрась Губарэвіч абскардзіў выніковы пратакол парлямэнцкіх выбараў.

У скарзе, якую ён накіраваў у адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам цягам сутак, спадар Губарэвіч патрабуе прызнаць вынікі галасаваньня несапраўднымі і прызначыць новыя выбары. У скарзе пералічаныя факты ўціску сябраў ягонай ініцыятыўнай групы, адмову мясцовых уладаў уключыць прадстаўнікоў апазыцыі ў выбарчыя камісіі, парушэньні пад час датэрміновага галасаваньня і ў асноўны дзень выбараў. Апрача таго ён зьбіраецца інфармаваць насельніцтва пра парушэньні ў часе кампаніі.

“Лічу, што за час гэтай кампаніі я здолеў заваяваць прыхільнасьць значнай колькасьці людзей. Чакаць, калі сытуацыя зьменіцца сама па сабе – не самы лепшы выбар для палітыкаў, мы павінны працаваць з насельніцтвам, і ўдзел у выбарах – гэта адна з формаў такой працы. Трэба памятаць, што калі сытуацыя рана ці позна зьменіцца, і мы мусім дабівацца прыхільнасьці людзей”.
XS
SM
MD
LG