Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Красуцкі: “Гэта сыгнал і для іншых эўрапейскіх структураў”


Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі ў інтэрвію”Свабодзе” станоўча адзначыў ацэнку назіральнікаў АБСЭ выбараў дэпутатаў

“Хочацца найперш адзначыць, што назіральнікі АБСЭ сапраўды заўважылі тыя пазытыўныя моманты, якія былі на выбарах у парлямэнт нашай краіны.Гэта ўжо важны фактар. Ён гаворыць пра тое, што Беларусь сапраўды будуе прававую дэмакратычную краіну.

Адзначана, што выбары адпавядаюць нашаму нацыянальнаму заканадаўству. А гэта дэ-факта прызнаньне таго, што яно адпавядае міжнародным выбарчым стандартам. І тыя пазытыўныя момант, якія адзначыла АБСЭ, у значнай ступені адабьюцца на дачыненьнях да гэтай арганізацыі з боку кіраўніцтва нашай краіны і парлямэнту.

У пэўнай ступені гэта і сыгнал для іншых эўрапейскіх структураў, прынамсі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і Эўразьвязу”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG