Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў працаваць над памылкамі


Аляксандар Лукашэнка сустракаецца сёньня зь віцэ-сьпікерам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, кіраўніцай місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ Ан-Мары Лізэн

Адносна ацэнкі выбараў місіяй АБСЭ кіраўнік краіны сказаў:

«Мы не чакалі ад вас рэвалюцыйных прызнаньняў. Для мяне самае галоўнае тое, што, на вашу думку, нашы выбары былі праведзены адпаведна нацыянальнаму заканадаўству».

А.Лукашэнка заявіў, што Эўропа павінна «усё ўважліва ацаніць, што зроблена ў Беларусі за апошні час». Ён лічыць, што Эўропа не павінна «сьпяшацца і не рабіць скарасьпелыя высновы пад дыктоўку нейкай краіны. Ацэньваючы папярэднюю выснову АБСЭ, я думаю, што гэта ацэнка 50 на 50. Вы адзначылі як станоўчыя, але і, як звычайна, а гэта штампы АБСЭ, адзначылі, што не спадабалася».

Беларускі кіраўнік заявіў, што думаў над словамі міжнародных назіральнікаў, што кампанія праходзіла сумна і заявіў, што поўнасьцю з гэтым пагаджаецца. Ён адзначыў, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі не галоўныя, а галоўныя – прэзыдэнцкія.

«Калі б у нас парлямэнцкія выбары вызначалі выканаўчую і заканадаўчую ўлады, то тут было б шуму і трэску столькі, што вы б напалохаліся. Таму ў нас асноўны шум наперадзе».

«Нягледзячы на тое, што на вас будуць рабіць жорсткі ціск асобныя сябры АБСЭ, ад вашых словаў будуць залежаць далейшыя стасункі з Эўропай».

Таксама А.Лукашэнка папрасіў не дэманізаваць ягоныя выказваньні і паабяцаў працаваць над памылкамі.

Кіраўніца місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ Ан-Мары Лізэн заявіла:

«Для нас важна, што нашы сёньняшнія стасункі знаходзяцца ў той стадыі, калі стасункі зь Беларусьсю могуць быць палепшаныя. Аднак у Эўрапейскім зьвязе 27 краінаў, у 10-ці краінаў іншая пазыцыя і трэба прыкласьці намаганьні, каб выпрацаваць агульны погляд і шлях адносна Беларусі. Нават выказваючы крытычныя рэчы, мы робім так, каб дзьверы заставаліся адчыненымі, каб была магчымасьць для дыялёгу».

Ан-Мары Лізэн падзякавала беларускія ўлады «за свабодную працу назіральнікаў у краіне», паведамляюць афіцыйныя крыніцы


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG