Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі патрабуюць пераліку бюлетэняў


Belarus – Parliament elections, 23Sep2008
Belarus – Parliament elections, 23Sep2008

Назіральнікі адзінаццаці выбарчых участкаў Гомельскай-Савецкай выбарчай акругі №34 падалі заявы ў акруговую выбарчую камісію з патрабаваньнем пераліку бюлетэняў.


На ўсіх адзінаццаці ўчастках выбары не адбыліся, — паведаміў каардынатар дэмакратычных назіральнікаў у рэгіёне, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў. — Тым часам, участковыя камісіі прызналі, што выбары не адбыліся толькі на двух участках — №№29 і 30.

Агулам на адзінаццаці ўчастках мусілі галасаваць звыш 24 тысяч выбарцаў. Камісіі напісалі, што на ўчасткі прыйшлі 12957 выбарцаў, альбо 52,6 працэнта. Пастаянныя назіральнікі зафіксавалі толькі 9328, што складае 37,8 працэнта”.

Паводле назіральнікаў, падобнае разыходжаньне характэрна й для шэрагу ўчасткаў у Гомельскай-Прамысловай акрузе №35 і Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе №36.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG