Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Відавочна, што экспэртаў АБСЭ не падманеш прыгожымі карцінкамі, салодкімі запэўніваньнямі Цэнтральнай выбарчай камісіі”, - лічыць палітолаг Алесь Лагвінец.


“Яны маюць свае стандарты і свае паказьнікі — гэта празрыстасьць падліку галасоў. У Беларусі, на вялікі жаль, нельга пакуль пераканацца, што галасы беларусаў падлічваюцца справядліва і празрыста. Таму трэба прызнаваць рэчы такімі, якія яны ёсьць, як гэта ні крыўдна для Беларусі. Мне таксама ад гэтага крыўдна, што ў Беларусі не праходзяць дэмакратычныя выбары. Але ёсьць фактам з прычыны палітыкі ўладаў, што нашая краіна адасабляе сябе ад дэмакратычнага сьвету і агульнапрызнаных стандартаў правядзеньня выбараў. Новапрызначаны заканадаўчы орган наўрад ці будзе прызнавацца легітымным. Але лічу, што спробы Захаду заангажавацца з дэмакратычнай супольнасьцю і афіцыйнымі ўладамі будуць заставацца, бо вельмі важна,каб Беларусь заставалася ў парадку дня заходніх дэмакратыяў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG