Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатам ніхто ня стаў, але ўдзельнічаць было варта


Зьлева направа: Віктар Падчыненкаў, Вадзім Саранчукоў

Зьлева направа: Віктар Падчыненкаў, Вадзім Саранчукоў

Сёньня ў Горадні прадстаўнікі абласной кааліцыі АДС правялі прэсавую канфэрэнцыю па вынікаў парлямэнцкіх выбараў.


Яны зазначылі: ніхто з апазыцыйных прадстаўнікоў у акругах вобласьці ня трапіў у парлямэнт, аднак ёсьць станоўчы момант — ім удалося правесьці шырокую інфармацыйную кампанію, распаўсюдзіць вялікую колькасьць улётак, правесьці пікеты, наладзіць зваротную сувязь з выбаршчыкамі. Ад якіх кандыдатам паступіла сотні тэлефанаваньняў.

Сяргей Антусевіч
Лічбы атрыманых галасоў на прэсавай канфэрэнцыі не называліся, яны будуць вядомыя пазьней. Свае меркаваньні пра кампанію выказалі кандыдаты: Яраслаў Раманчук (АГП), Віктар Падчыненкаў (АГП), Вадзім Саранчукоў і Сяргей Антусевіч — абодва з партыі БНФ. Яны балятаваліся ў трох акругах у Горадні і ў Гарадзенскай-Сельскай. Яшчэ два прадстаўнікі АДС балятаваліся ў Дзятлаўскай — Яніна Гузоўская (ПКБ) і ў Слонімскай акрузе Іван Шэга (партыя БНФ).

XS
SM
MD
LG