Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская кааліцыя лічыць выбары сфальшаванымі


“Эўрапейская кааліцыя”, Анатоль Букас, Мікола Статкевіч, Аляксандар Макаеў

“Эўрапейская кааліцыя”, Анатоль Букас, Мікола Статкевіч, Аляксандар Макаеў

У адмысловай заяве з нагоды завяршэньня выбарчай кампаніі Эўрапейская кааліцыя назвала выбары “недэмакратычнымі і несвабоднымі”.


“Сытуацыя на гэты раз аказалася яшчэ горшай, чым на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах па ўсіх накірунках арганізацыі выбарчай кампаніі. Выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу дзеля прасоўвання кандыдатаў ад улады зрабілася яшчэ болей маштабным. Працэнт незарэгістраваных кандыдатаў ад дэмакратычнай апазыцыі стаўся яшчэ большым, чым на папярэдніх выбарах. Дзяржаўная машына падліку галасоў — участковыя выбарчыя камісіі — на гэтых выбарах была сфармаваная яшчэ больш адладжана, на 100 працэнтаў з залежных ад дзяржаўных чыноўнікаў работнікаў. Датэрміновае галасаванне, якое ў “прымусова-дабравольным” парадку арганізоўваецца ўладамі ва ўсіх выбарчых акругах, на гэтых выбарах было яшчэ большым, чым на папярэдніх, што таксама пацьвярджаецца статыстычнымі дадзенымі. Недапушчэнне назіральнікаў ад кандыдатаў у дэпутаты да працэсу галасавання і падліку галасоў адбылося і на гэтых выбарах”.

Улічваючы ўсе гэтыя характарыстыкі мінулай кампаніі, Эўрапейская кааліцыя ацаніла выбары як сфальшаваныя.

XS
SM
MD
LG